Памёр бізнэсовец Эдуард Вайцяховіч

Бізнэсовец памёр у ноч на 12 студзеня. Пра смерць паведаміў у Фэйсбуку Ігар Раханскі.

12.01.2022 / 15:31

Фота: Greenbelarus.info

Эдуард Вайцяховіч нарадзіўся ў вёсцы Камарова Мядзельскага раёна. 10 гадоў кіраваў Свірскім вучылішчам. У 1995-м стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Быў адным з падпісантаў за імпічмент Аляксандру Лукашэнку.

У 2017 годзе стварыў на радзіме Цэнтр развіцця сельскага прадпрымальніцтва. На былым хутары Падкасцёлак Астравецкага раёна Вайцяховіч арганізаваў адну з першых у краіне сельскіх сядзібаў, ладзіў на радзіме фестываль «Камарова — кола дзён».

У жніўні 2020 года Эдуард Вайцяховіч выступіў супраць гвалту, крама, якой ён валодаў, некаторы час страйкавала.

Nashaniva.com