Дырэктар цэнтра Гамалеі: «Спутнік V» лепш за іншыя вакцыны супрацьстаіць зменлівасці каранавіруса

«Спутнік V» значна лепш [за іншыя вакцыны] прыстасаваны [да супрацьстаяння зменлівасці каранавіруса]», — сказаў у эфіры тэлеканала «Расія-24» Аляксандр Гінцбург.

12.01.2022 / 16:11

Гінцбург паведаміў, што пытанне неабходнасці адаптацыі «Спутніка V» да «амікрона» будзе вырашанае праз два тыдні. Узор «Спутніка», які будзе працаваць супраць «амікрона», амаль гатовы, сказаў вучоны.

Па яго словах, у Маскве на долю «амікрона» прыходзіцца ўжо да 30% заражэнняў.

Замяніць існуючы варыянт «Спутніка V» яго адаптацыяй пад «амікрон» можна за 2,5-3 месяца, сказаў Гінцбург.

Nashaniva.com