СМІ: Барыса Грызлова ўзгаднілі ў якасці пасла Расіі ў Беларусі

Кандыдатуру Барыса Грызлова зацвердзіў беларускі МЗС.

13.01.2022 / 17:18

Пра гэта паведамляе «Спутнік» са спасылкай на свае крыніцы.

Барыс Грызлоў раней быў старшынёй вышэйшага савета «Адзінай Расіі», паўнамоцным прадстаўніком Расіі ў кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе, старшынёй Дзярждумы і міністрам унутраных спраў Расіі.

Цяперашні пасол Яўген Лук’янаў працуе ў Мінску з сакавіка 2021 года.

Як будуць развівацца адносіны з Расіяй? Што будзе пасля рэферэндуму? А з палітвязнямі? Прагназуюць палітолагі

Nashaniva.com