У Японіі зафіксавалі цунамі, выкліканае вывяржэннем вулкана ў Паўднёвым паўшар'і

Цунамі вышынёй каля 1,2 м зафіксавана на ўзбярэжжы астравоў Амамі на паўднёвым захадзе Японіі.

15.01.2022 / 19:58

Па даных нацыянальнага метэаралагічнага ўпраўлення Японіі, на гэтыя выспы можа абрынуцца хваля вышынёй да 3 м.

Акрамя таго, цунамі вышынёй ад 30 да 90 см назіраюцца ў розных раёнах на ўсім ціхаакіянскім узбярэжжы Японіі.

大洗に津波警報が発令されてビックリしました。
恐らくトンガで起きた大噴火で起きた津波が1Mの高さになって海岸に到達する可能性があるというものでしょう。 pic.twitter.com/wYByxhpNQ5

— かもっぽい (@kamo_poipoi) January 15, 2022

Па звестках агенцтва Kyodo, цунамі выклікана вывяржэннем падводнага вулкана Хунга-Тонга-Хунга-Хаапай, якое пачалося ў Каралеўстве Тонга 14 студзеня.

Улады Японіі заклікаюць жыхароў краіны экстранна пакінуць прыбярэжныя раёны.

Каласальнае вывяржэнне падводнага вулкана ў Ціхім акіяне: цунамі ўдарыла па Тонга і рухаецца да Новай Зеландыі

Nashaniva.com