У Нацыянальным аэрапорце самалёт выкаціўся за межы ўзлётнай паласы

У Нацыянальным аэрапорце за межы ўзлётна-пасадачнай паласы выкаціўся самалёт «Узбецкіх авіяліній», які ляцеў рэйсам Ташкент — Мінск.

17.01.2022 / 12:34

На борце было 115 чалавек, пацярпелых няма. Пасажыры дастаўленыя ў будынак тэрмінала. Самалёт адбуксіраваны да месца стаянкі.

У сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я, якія не дазваляюць зрабіць пасадку ў аэрапортах Беларусі, на запасны аэрадром у Санкт-Пецярбургу перанакіраваныя рэйсы, якія ляцелі следам у Мінск.

Nashaniva.com