76 прыпынкаў транспарту пашкодзіла стыхія ў Мінску

Падчас разгулу стыхіі ў Мінску з 14 па 18 студзеня было пашкоджана ветрам 76 канструкцый прыпыначных пунктаў.

19.01.2022 / 11:47

Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік гендырэктара па ўтрыманні аб'ектаў добраўпарадкавання «Гаррамаўтадара Мінгарвыканкама» Уладзімір Латушкін, піша БелТА.

«У апошні час пачасціліся выпадкі неспрыяльных пагодных з'яў, звязаных з узмацненнем ветру. Так, з 14 да 18 студзеня пры парывах ветру было пашкоджана 76 канструкцый аўтобусных павільёнаў — у асноўным сарваныя дахі», — распавёў Уладзімір Латушкін.

На сённяшні дзень усе наступствы стыхіі ліквідаваныя.

Nashaniva.com