На рэферэндум патрацяць 20 мільёнаў рублёў

На правядзенне рэферэндуму па новай Канстытуцыі, што павінен прайсці 27 лютага, будзе патрачана 20,3 млн рублёў (каля 8 млн даляраў), паведаміў ЦВК.

21.01.2022 / 16:41

Цэнтрвыбаркам прыняў рашэнне накіраваць заяўку ў Мінфін і разлічвае атрымаць першы транш на наступным тыдні.

Цікава, што ў бюджэце на 2022 год ўрад планаваў патраціць 33 мільёны 974 тысячы рублёў.

Nashaniva.com