У пустыні Сахара выпаў снег

Снег выпаў у пустыні Сахара на паўночным захадзе Алжыра, паколькі тэмпература тут упала ніжэй за нуль, піша Бі-Бі-Сі, і публікуе здымкі.

21.01.2022 / 17:39

На здымку, датаваным 6 студзеня, відаць снежнае покрыва ў пустыні Сахара паблізу Мекаліса на паўночным захадзе Алжыра.

Крышталікі лёду сфармавалі цудоўныя ўзоры ў пустынных пясках.

Снег у горадзе Айн-Сефра, вядомым як брама пустыні Сахара, быў толькі лёгкім пылам.

Снег не стаў поўнай нечаканасцю — раней ён выпадаў і ў 2017-м, і ў 2018-м, і ў 2021 гадах.

Nashaniva.com