За год у Германію з Беларусі дабралася каля 11 з паловай тысяч мігрантаў

Па стане на 16 студзеня 2022 года Федэральная паліцыя Германіі зарэгістравала ў агульным ліку 11 449 несанкцыянаваных уездаў з тэрыторыі Беларусі. 221 з іх — за першыя два тыдні новага года, астатнія 11 228 — за 2021-ы. 

23.01.2022 / 13:09

Гэтая колькасць па часе размяркоўвалася нераўнамерна. Са студзеня па ліпень 2021 года федэральная паліцыя выявіла ўсяго 26 мігрантаў, у жніўні — 474. Затым лічба пачала расці, пік прыйшоўся на кастрычнік — 5294 мігрантаў. Пасля гэтага колькасць нелегалаў пачала змяншацца.

Нямецка-польская мяжа — унутраная мяжа Шэнгенскай зоны, якую можна перасекчы ў любы час і ў любым месцы без кантролю і афармлення. Але федэральная паліцыя Германіі, ведаючы наяўныя праблемы, праводзіць узмоцненыя пошукавыя мерапрыемствы ў памежнай зоне і ўзаемадзейнічае з польскай памежнай службай.

Nashaniva.com