Дацкая кампанія JYSK адмовілася ад рэкламы на Беларускім тэлебачанні

Пра рашэнне дацкай кампаніі JYSK адмовіцца ад рэкламы на Беларускім тэлебачанні паведаміла ў Інстаграме праваабарончая арганізацыя Libereco.

23.01.2022 / 20:05

Фота: elledecoration.ru

Зараз праваабаронцы збіраюць подпісы пад зваротам з заклікам спыніць рэкламу на БТ, АНТ і СТВ да нямецкіх фармацэўтычных кампаній. Ужо падпісаліся амаль 58 тысяч чалавек.

Кампанія Jysk (па-беларуску вымаўляецца «Юск») — дацкая транснацыянальная карпарацыя са штаб-кватэрай у горадзе Орхус. Спецыялізуецца на продажы тавараў для дома, мэблі і фурнітуры. Гэта адзін з галоўных канкурэнтаў знакамітай IKEA.

Заснаваная ў 1979 годзе, кампанія Jysk мае каля трох тысяч магазінаў у больш чым паўсотні краін свету. 

Nashaniva.com