«Злодзея ў законе» Паштэта судзілі за «хуліганку»

Суд Ленінскага раёна Мінска асудзіў «злодзея ў законе» Паўла Алексяевіча па мянушцы Паштэт на тры гады ў калоніі строгага рэжыму.

24.01.2022 / 17:21

Паўла Алексяевіча затрымалі ў канцы верасня 2021 года. Яго і саўдзельнікаў падазравалі ў арганізацыі злоснага хуліганства — чацвёра паплечнікаў Паштэта жорстка збілі 40-гадовага мужчыну, паплечніка іншага крымінальнага аўтарытэта.

Здарэнне было эпізодам даўняга супрацьстаяння па перадзеле сфер уплыву ў крымінальным асяроддзі.

Астатнія ўдзельнікі злачыннай групы асуджаныя да двух гадоў пазбаўлення волі кожны, паведамляе прэс-служба МУС.

Nashaniva.com