27 студзеня склікаецца пазачарговая сесія Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Чаму — пакуль невядома

Лукашэнка 24 студзеня падпісаў Указ № 15 «Пра скліканне пазачарговых сесій». 

24.01.2022 / 18:51

Дакумент прадугледжвае скліканне 27 студзеня 2022 года ў Мінску сёмай пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання.

Якія мэты склікання, ды яшчэ ў такім спеху — не паведамляецца.

Магчыма, Лукашэнка звернецца з пасланнем да народа і парламента. Тое, што такое плануецца, анансавалася яшчэ ў снежні. 

Nashaniva.com