Цуд сялянскай Швецыі — крамкі фермераў, заснаваныя на даверы

Пра тое, як працуюць фермерскія крамкі ў Швецыі, апісаў Андрэй Катлярчук на сваёй старонцы ў фэйсбуку. 

29.01.2022 / 23:53

Цуд сялянскай Швецыі — гэта лаўкі фермераў, заснаваныя цалкам на даверы. Вось гэтая гаспадарка, якая трымае коз і курэй і якую мы наведалі ўчора, прадае свежы і экалагічны (сертыфікат ЕС) ёгурт, казінае малако, клінковы і цвёрды сыр, яйкі, вяленыя на сонцы памідоры, ёгурты са звычайнага малака ды інш. Заходзіш у краму, дзе нікога няма, выбіраеш прадукты, робіш аплату праз шведскую сістэму мабільнай аплаты Swish або пакідаеш грошы ў скрынцы.

Nashaniva.com