Пасля фільма Дудзя «Міс Беларусь-2008» Вольга Хіжынкова пакінула ў Інстаграме шчымлівы допіс любві да беларусаў

«Міс Беларусь-2008» Вольга Хіжынкова, якая ў 2020 годзе адседзела 42 сутак на Акрэсціна, падзялілася думкамі пасля прагляду фільма Юрыя Дудзя пра беларускую эміграцыю. Прыводзім яго цалкам.

29.01.2022 / 17:29

Так доўга мы імкнуліся да таго, каб любіць сваё, а не чужое.

І раптам аднойчы выяўляеш, што ў слухаўках гучыць голас беларускага выканаўцы; што самыя ўтульныя рэчы з усяго наяўнага ў гардэробе ‒ ад беларускіх дызайнераў; што ў ліку прыярытэтных падпісак на ютубе выключна беларускія каналы.

Усведамляеш, як прыемна ганарыцца сваім і сваімі: людзьмі, якія застаюцца беларусамі ў краіне ці за яе межамі. Амаль незнаёмае, кніжнае пачуццё.

Спонсары вячэрняй рэфлексіі @yurydud і мае землякі.)❤️

Nashaniva.com