Ад ускладненняў каранавіруса памёр вядомы экстрэмал Іван Красоўскі. Яму было 40 год

Памёр вядомы беларускі экстрэмал Іван Красоўскі, паведамляе Sputnik са спасылкай на блізкіх памерлага. Прычынай смерці сталі ўскладненні, выкліканыя каранавіруснай інфекцыяй. Мужчыну было ўсяго 40.

29.01.2022 / 21:31

У 2018 годзе Іван Красоўскі стаў шырока вядомы сваёй мужнасцю. Ён упаў з паратрайка. Пілот атрымаў траўму пляча, наляцеўшы на елку. Здымак Івана з бервяном у плячы шырока разышоўся ў інтэрнэце.

Іван Красоўскі скарыў карыстальнікаў інтэрнэту сваёй мужнасцю. Бервяно «прашыла» яго плячо. 

Медыкі тады казалі, што мужчыну пашанцавала.

‒ Наш свет для таго, каб тут практыкавацца, набрацца досведу. Вось я зараз набіраюся вопыту. Ёсць старажытная мудрасць: век жыві ‒ век вучыся. Таму ўлічваем памылкі, прыбіраем іх і рухаемся далей, ‒ казаў пасля таго надзвычайнага здарэння Іван Красоўскі ў інтэрвʼю TUT.BY.

Nashaniva.com