З 16 лютага ўладальнікі газавых пліт павінны або заключыць дзве новыя дамовы, або падзяліць на дзве ранейшую

Першая на газазабеспячэнне, другая — на тэхнічнае абслугоўванне бытавых газавых прыбораў.

31.01.2022 / 08:56

На Нацыянальным прававым партале Беларусі апублікаваны тэкст пастановы ўрада ад 16 лістапада 2021 года, згодна з палажэннямі якога змяняюцца правілы карыстання газам у побыце.

Цяпер паводле абноўленых Правіл карыстання газам у побыце, спажыўцы абавязаныя заключыць дзве дамовы або падзяліць раней заключаную на дзве. Першую на газазабеспячэнне, другую — на тэхнічнае абслугоўванне бытавых газавых прыбораў.

Адзначаецца таксама, што ўтрыманне газавага абсталявання ў спраўным стане і яго абслугоўванне становяцца клопатам уласніка. Тычыцца гэта як грамадзян, фізічных асоб, так і арганізацый, юрыдычных асоб.

Nashaniva.com