Пракуратура закрыла крымінальную справу супраць падлетка, які забіў голуба

Як паведамляецца на сайце ведамства, падлетак на вачах іншых людзей і дзяцей на пляцоўцы забіў палкай птушку.

31.01.2022 / 09:21

За гэта на яго завялі крымінальную справу за хуліганства.

Непаўналетні прызнаў віну, па месцы вучобы характарызуецца станоўча і не рабіў раней супрацьпраўных дзеянняў, таму пракуратура пагадзілася вызваліць падлетка ад крымінальнай адказнасці і перадаць яго пад нагляд бацькоў.

Nashaniva.com