Тэлеграм заблакаваў каналы «Чорная кніга Беларусі» і «Карнікі Беларусі» на мабільных прыладах

Тэлеграм заблакаваў каналы «Чорная кніга Беларусі» і «Карнікі Беларусі», якія публікуюць персанальныя звесткі сілавікоў і чыноўнікаў, вінаватых у палітычных рэпрэсіях, на прыладах з iOS і Android.

02.02.2022 / 22:53

Пры спробе адкрыць іх на экране прылад iOS з'яўляецца апавяшчэнне:

«Канал недаступны на вашай прыладзе, паколькі парушаў правілы размяшчэння мабільных праграм у App Store, раздзел 1.1».

Падобнае паведамленне з'яўляецца на экране пры спробе адкрыць каналы на прыладах Android.

Nashaniva.com