У чарзе на мяжы пад Гроднам памёр 37-гадовы дальнабойнік

Смерць 37-гадовага мужчыны здарылася ўвечары 2 лютага. Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па гэтым факце. Папярэдне ўстаноўлена, што смерць кіроўцы крымінальнага характару не носіць, піша newgrodno.by.

03.02.2022 / 23:48

Следчымі быў праведзены агляд месца здарэння, прызначаная судова-медыцынская экспертыза, апытаныя відавочцы. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.

Між тым чэргі на беларускай мяжы на выезд з краіны амаль наблізіліся да снежаньскіх значэнняў. Паводле звестак Дзяржпамежкамітэта, 3 лютага выезду з Беларусі чакала 4110 грузавікоў. Найбольшая колькасць фураў фіксуецца на шляху праз памежны пераход «Казловічы».

Nashaniva.com