Пачынаюцца сумесныя беларуска-расійскія вучэнні «Саюзная рашучасць — 2022»

10 лютага на беларускіх палігонах пачынаюцца беларуска-расійскія вучэнні «Саюзная рашучасць — 2022», паведаміла Мінабароны Беларусі.

10.02.2022 / 08:06

Фота: Агенцтва «Ваяр»

Іх галоўная мэта — адпрацаваць спыненне і адлюстраванне знешняй агрэсіі падчас абароны, процідзеянне тэрарызму і абарона інтарэсаў Саюзнай дзяржавы.

Вучэнні пройдуць на палігонах Даманаўскі, Гожскі, Абуз-Лясноўскі, Брэсцкі і Асіповіцкі, і на асобных участках мясцовасці. Акрамя таго, задзейнічаюць аэрадромы Баранавічы, Лунінец, Ліда і Мачулішчы.

Nashaniva.com