У ЛДПР расказалі, як пачуваецца Жырыноўскі падчас знаходжання ў бальніцы

Кіраўнік ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі, які трапіў у бальніцу, пачуваецца нармальна, паведамілі РБК ў прэс-службе партыі.

10.02.2022 / 10:45

«Ён пачуваецца нармальна і працягвае працаваць. Гэта тое, што мы і заяўлялі ўчора», — сказалі ў партыі.

Аб шпіталізацыі Жырыноўскага стала вядома напярэдадні. Паведамлялася, што 76-гадовага палітыка, які захварэў на кавід, падключылі да апарата ШВЛ.

Nashaniva.com