Завод «Луч» выпусціў серыю гадзіннікаў, прысвечаных Пімену Панчанку 

Мінскі гадзіннікавы завод «Луч» у рамках сваёй лімітаванай калекцыі «Мова», прысвечанай Дню роднай мовы, выпусціў серыю гадзіннікаў, прысвечаных беларускаму паэту Пімену Панчанку. За аснову дызайну дзвюх мадэляў узяты першы зборнік вершаў паэта пад назвай «Упэўненасць».

10.02.2022 / 20:59

Абароненыя ад вільгаці сталёвыя корпусы гадзіннікаў нагадваюць, паводле задумы дызайнераў, форму корпуса, папулярнага ў часы маладосці паэта. На цыферблаце — назва першага зборніка «Упэўненасць», а на вечку — урывак з верша «Родная мова».

У лімітаванай калекцыі выходзяць 2 мадэлі па 150 асобнікаў у бэжавым і серабрыстым колерах. У гадзінніках усталяваны механізм Miyota 2035, памер корпусаў — 35х40, 6 мм.

У продаж у фірмовыя крамы фабрыкі (у тым ліку і ў інтэрнэт-краму) гадзіннікі паступяць 21 лютага, у Дзень роднай мовы. 

Nashaniva.com