У ЗША злачынец 17 гадзін трымаў 80-гадовую жанчыну ў падвале. Яе знікненне заўважылі, калі яна не падзялілася вынікам у Wordle

Інцыдэнт здарыўся ў ноч на 6 лютага. 80-гадовая жанчына прачнулася і знайшла ў сваёй спальні невядомага распранутага мужчыну. Злачынец прыгразіў ёй нажніцамі і залез у ложак, заявіўшы, што яму холадна, пра гэта паведамляе CBS Chicago.

11.02.2022 / 19:02

Пасля злачынец загадаў жанчыне пайсці з ім у душ і прымусіў яе прыняць з ім ванну проста ў начной кашулі. Потым мужчына вадзіў яе па пакоях, адключаючы тэлефоны, і ў выніку замкнуў у падвале.

Там жанчына рабіла практыкаванні і маршыравала, каб не змерзнуць.

У гэты час дочкі Холт занепакоіліся, што маці не падзялілася з імі вынікам рашэння анлайн-галаваломкі Wordle, а таксама не адказвае на паведамленні і званкі. Яны выклікалі паліцыю ў хату жанчыны, якая яе і вызваліла.

Злачынцу затрымалі. Ім аказаўся 32-гадовы мужчына, у якога, як лічыць паліцыя, ёсць псіхічнае захворванне.

Чытайце таксама:

Сусветна вядомая гульня Wordle з'явілася на беларускай мове

Nashaniva.com