«Аддзел адукацыі патрабуе звесткі аб падпісцы на тэлеграм-канал «Добрушскага краю». Як пашыраецца аўдыторыя праўладных рэсурсаў

Чытачы тэлеканала «Белсат» паведамілі, што прынамсі ў двух гарадах на ўсходзе Беларусі, Добрушы і Клімавічах, ад вучняў і іх бацькоў патрабуюць падпісацца на праўладныя тэлеграм-каналы.

11.02.2022 / 19:23

У Добрушы (Гомельская вобласць) з такім патрабаваннем выступіў мясцовы аддзел адукацыі. Падпісацца павінны вучні з 9 па 11 клас, а таксама іх бацькі.

Ад настаўнікаў таксама патрабуюць запоўніць адпаведную справаздачу паводле распрацаванай формы.

У Клімавічах (Магілёўскай вобласць) падпісацца прымушаюць на канал «Черные крылья», які рэпосціць навіны ад дзяржтэлеканалаў і іншых прапагандысцкіх рэсурсаў.

Для дасягнення чыста колькасных паказчыкаў для справаздачаў наверх такая тактыка плён дае. Аўдыторыя тэлеграм-канала газеты «Добрушскі край» цяпер — больш за 2000 чалавек. 

Nashaniva.com