Міліцыянер прыехаў на сямейны скандал і стрэліў мужчыну ў нагу

Як паведамляе МУС, сёння апоўдні нарад Уздзенскага РАУС прыехаў у вёску Кухцічы. Міліцыю выклікалі на сямейны скандал. 38-гадовы мужчына накіраваўся да міліцыянтаў. МУС паведамляе, што мужчына быў з нажом у руках.

12.02.2022 / 18:15

«На неаднаразовыя патрабаванні кінуць зброю нападнік не рэагаваў, таму ўчастковы ужыў табельны пісталет. З раненнем ногі падазраваны дастаўлены ў бальніцу», — паведамляе прэс-служба міністэрства.

У тэлеграм-канале ведамства выклала і відэа таго, што адбывалася ў вёсцы. На відэа чутно, як супрацоўнік папярэджвае, што будзе страляць, а потым страляе. Далей міліцыянеры выклікаюць хуткую і перавязваюць мужчыну. 

Зараз па гэтым факце праводзіцца праверка.

Чытайце яшчэ:

«Я цябе грохну, не верыш?» З'явілася ВІДЭА канфлікту з сілавікамі на Салігоршчыне, дзе бацька са стрэльбай абараняў сына

«Выскачыў бацька, зрабіў тры стрэлы». Міліцыянер з рэзанаснага відэа ў Чырвонай Слабадзе расказаў «Нашай Ніве» сваю версію падзей

Nashaniva.com