Пяскоў: Адносіны Расіі і ЗША фактычна ляжаць на падлозе

Па словах прэс-сакратара Пуціна, двухбаковыя адносіны ЗША і Расіі знаходзяцца «на вельмі нізкай кропцы». Тым не менш, дадаў ён, у працы з адміністрацыяй Байдэна ёсць плюс — наяўнасць каналаў для дыялогу.

14.02.2022 / 10:01

Фота: ТАСС

Плюсам у працы з адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Джо Байдэна з'яўляецца наяўнасць пэўных каналаў для дыялогу. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

Ён адзначыў, што яшчэ некалькі гадоў таму дыялог паміж дзвюма краінамі «быў на нулі».

«Але ў астатнім, на жаль, у двухбаковых адносінах можна казаць толькі пра мінус. Мы знаходзімся на вельмі, вельмі нізкай кропцы. Яны фактычна ляжаць на падлозе», — адзначыў Пяскоў.

Nashaniva.com