Стала вядома, у якую калонію этапавалі Мікалая Дзядка
Палітзняволенага журналіста, актывіста і блогера Міколу Дзядка 12 лютага этапавалі з магілёўскай турмы № 4 у папраўчую калонію №9 г. Горкі.
14.02.2022 / 12:13
Мікалая Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020 года.
Прысуд — 5 гадоў калоніі — яму вынеслі ў Мінскім гарадскім судзе праз год, 10 лістапада 2021 года. Суддзя Анастасія Папко прызнала Мікалая вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:
— арт. 342 Крымінальнага кодэкса — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
— арт. 361 Крымінальнага кодэкса — заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь; арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў.