Нацбанк расказаў, што падаражэла больш за ўсё. Вы здзівіцеся

Нацбанк апублікаваў статыстыку па мінімальных і максімальных тэмпах прыросту свабодных цэнаў і тарыфаў у студзені 2022 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Найбольш падаражэлі турыстычныя паслугі, а цэны на соль і цукар, як вынікае, нават зменшыліся.

14.02.2022 / 20:25

Інфаграфіка: nbrb.by

У асноўным падаражанне закранула, як выглядае, сферу паслуг, у пяцёрцы рэкардсменаў такіх тры пазіцыі: турыстычныя паслугі (рост за год на 27%), ветэрынарныя паслугі (18,7%) і грамадскае харчаванне (16,4%). Але ёсць і спажывецкія тавары. Чамусьці аж на 20,6% падаражаў маянэз, а на 18,7% — дывановыя вырабы.

А вось цэны на некаторыя харчовыя тавары, паводле гэтай статыстыкі, амаль не змяняліся. На чай, пшанічную муку і каву рост усяго на 0,7—0,9%. А на соль і цукар цэны нават зменшыліся — адпаведна на 1,2 і 0,9%. 

Nashaniva.com