Пушылін і Пасечнік просяць Пуціна прызнаць «ДНР» і «ЛНР»

Кіраўнікі «ДНР» і «ЛНР» выступілі са зваротам да Уладзіміра Пуціна.

21.02.2022 / 16:44

Дзяніс Пушылін

Дзяніс Пушылін і Леанід Пасечнік звярнуліся да Пуціна, каб той прызнаў Данецкую і Луганскую народныя рэспублікі.

«Просім вас прызнаць ДНР як незалежную, дэмакратычную, прававую, сацыяльную дзяржаву», — гаворыцца ў звароце Пушыліна.

Nashaniva.com