Пуцін перад атакай на Украіну тэлефанаваў Лукашэнку

24.02.2022 / 08:43

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін раніцай 24 лютага правялі тэлефонную размову, перад ваеннай атакай на Украіну.

«Прыкладна а 5 раніцы сёння адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, падчас якой Уладзімір Пуцін праінфармаваў беларускага калегу аб сітуацыі на мяжы з Украінай і на Данбасе», — кажа лукашэнкаўская прэс-служба.

Nashaniva.com