Віталь Гуркоў пра вайну ва Украіне: Тое, што цяпер адбываецца, гэта ў тым ліку з-за Ціханоўскай

Тайбаксёр і ўдзельнік гурта Brutto Віталь Гуркоў, які жыве ў Кіеве, выступіў з дзіўнай заявай з нагоды ўварвання Расіі ва Украіну.

24.02.2022 / 16:38

«Хачу сказаць, што ўсё тое, што цяпер адбываецца ва Украіне, гэта ў тым ліку дзякуючы Ціханоўскай і кампаніі. І тым людзям, якія былі падманутыя, павяліся на гэтую персону, выходзілі на акцыі.

А цяпер маем тое, што маем. І вельмі дзіўна чуць ад вас інтэрнэтную падтрымку, ну але ж дзякуй і за гэта», — сказаў спартовец у сторыз у Інстаграме.

Віталь Гуркоў пакінуў Беларусь у 2020 годзе, як толькі пачаліся першыя затрыманні.

Nashaniva.com