Прэзідэнт Літвы звярнуўся да народа Раcіі: Ці хочуць рускія вайны? Я хачу верыць, што не

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа звярнуўся да ўсяго народа Расіі з заклікам не маўчаць пра вайну ва Украіне, не адварочвацца перад тварам несправядлівасці, быць смелымі і рашучымі.

24.02.2022 / 16:40

«Я звяртаюся да ўсяго народа Расіі.

Вашы лідары ў аднабаковым парадку вырашылі напасці на суседнюю краіну. На краіну, якая мае цесныя гістарычныя і культурныя сувязі з Расіяй. На людзей, якіх вы называеце сваімі братамі і сёстрамі.

Гэтая вайна нікому не патрэбная. Ні рускім, ні ўкраінцам, ні ўсяму астатняму свету.

Яшчэ не позна спыніць гэтае злачынства. Яшчэ не позна прадухіліць гібель тысяч ні ў чым не вінаватых людзей. Вы ўсё яшчэ можаце пазбегнуць бессэнсоўных ахвяр па абодва бакі фронту.

У добра вядомай усім нам песні гаворыцца, што салдаты загінулі ў тую вайну, каб людзі ўсёй зямлі спакойна ноччу спаць маглі. Але цяпер ваша краіна пачынае новую вайну, наступствы якой нікому не вядомыя.

Ці хочуць рускія вайны? Я хачу верыць, што не.

Не маўчыце! Не заплюшчвайце вочы на несправядлівасць! Будзьце смелымі і рашучымі!», — гаворыцца ў звароце прэзідэнта.

Nashaniva.com