Пакуль на Гомельшчыне ідуць перамовы, Харкаў абстрэльваюць з «Градаў»

Расійскія войскі бамбілі Харкаў і вобласць з «Градаў». Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку памочнік кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка. 

28.02.2022 / 16:37

«Харкаў толькі што масіравана абстраляны з «Градаў». Дзясяткі загінулых і сотні параненых!

Гэты жах павінен убачыць увесь свет! Смерць акупантам!» — напісаў ён.

У сацсетках — сотні жахлівых фота разбуранага горада і ахвяраў бамбёжкі.

Nashaniva.com