Ідзе вайна народная. Зірніце, як простыя людзі ўзняліся на абарону Украіны ШМАТ ФОТАЎ

З першых гадзін расійскага нападу стала зразумела — украінцы так проста не аддадуць сваю зямлю агрэсару. Цынізм Пуціна, нахабная хлусня пра «нацыстаў» і «бандэраўцаў» і, нарэшце, зверскія абстрэлы гарадоў выклікалі неймаверны гнеў. Глядзіце, як звычайныя ўкраінцы абараняюць Радзіму.

03.03.2022 / 18:47

Юнакі запісваюцца ў тэрытарыяльную абарону. Кіеў, 28 лютага 2022 года. Фота: LAURENT VAN DER STOCKT для «LE MONDE».

Кіеў. Людзі ў двары разліваюць кактэйлі Молатава. Фота: Efrem Lukatsky / AP Photo.

Жыхары горада Белая Царква (Кіеўская вобласць) узводзяць барыкаду на дарозе. Фота AP.

Хлопцы рыхтуюць кактэйлі Молатава. Жытомір, 28 лютага 2022 года. Фота: VIACHESLAV RATYNSKYI / REUTERS.

Дзяўчына на трэніроўках для мірных жыхароў, арганізаваных батальёнам спецыяльнага прызначэння «Азоў». Марыупаль, 13 лютага 2022 года. Фота: VADIM GHIRDA / AP.

Мэрыя Кіева гатовая абараняцца. Фота: CARLOS BARRIA / REUTERS.

У бровары «Праўда» цяпер разліваюць не піва, а кактэйлі Молатава. Львоў, 27 лютага 2022 года. Фота: DANIEL LEAL / AFP.

Валанцёры будуюць барыкады са старых шын перад будынкам мясцовай рады, Жытомір, 26 лютага 2022 года. Фота: VIACHESLAV RATYNSKYI для «LE MONDE».

У Кіеве тэрытарыяльнай абароне раздалі ўсю зброю, якая толькі была на складах, 26 лютага 2022 года. Фота: MIKHAIL PALINCHAK / AP.

Людзі цягаюць мяхі з пяском, Жытомір, 26 лютага 2022 года. Фота: VIACHESLAV RATYNSKYI для «LE MONDE».

Надзія Жыгалава, педыятр, праводзіць заняткі па аказанні першай дапамогі, Жытомір, 26 лютага 2022 года. Фота: VIACHESLAV RATYNSKYI для «LE MONDE».

Жыхары Кіева стаяць у чарзе па ваду, 24 лютага 2022 года. Фота: EMILIO MORENATTI / AP.

Людзі носяць мяхі з пяском. Жытомір, 26 лютага 2022 года. Фота: VIACHESLAV RATYNSKYI для «LE MONDE».

Валанцёры ў бібліятэцы вяжуць маскіровачныя сеткі для ўкраінскай арміі, Львоў, 1 сакавіка 2022 года. Фота: YURIY DYACHYSHYN / AFP.

У Доме культуры жанчыны-валанцёркі шыюць маскіровачныя матэрыялы, Марыупаль, 25 лютага 2022 года. Фота: LORENZO MELONI / MAGNUM PHOTOS для «LE MONDE».

Збор крыві для арміі, Львоў, 25 лютага 2022 года. Фота: YURIY DYACHYSHYN / AFP.

Трэніроўка дабраахвотнікаў сіл тэрытарыяльнай абароны недалёка ад Кіева, 29 студзеня 2022 года. Фота: EFREM LUKATSKY / AP.

Баец тэрытарыяльнай абароны на КПП, Кіеў, 26 лютага 2022 года. Фота: Emilio Morenatti / AP Photo.

24 лютага яны распісаліся, а 25-га запісаліся ў тэрытарыяльную абарону. Кіеў. Фота: АР.

Nashaniva.com