Вярхоўная Рада просіць сусветныя арганізацыі абараніць украінцаў

Вярхоўная Рада звярнулася да ААН, Чырвонага Крыжа, Еўрапарламента і іншых міжнародных арганізацый з патрабаваннем аб тэрміновым забеспячэнні абароны насельніцтва Украіны ад узброеных нападаў расійскіх захопнікаў

03.03.2022 / 16:59

Што патрабуе Вярхоўная Рада Украіны ад міжнароднай супольнасці:

— павольнага ўвядзення беспалётнай зоны над тэрыторыяй Украіны;

— неадкладнага адкрыцця «зялёных» калідораў для бяспечнай эвакуацыі людзей;

— увядзення ва Украіну міратворчых сіл на падставе рэзалюцыі ГА ААН 377 (V) «Аб'яднанне дзеля міру» ад 3 лістапада 1950 года.

Таксама Вярхоўная Рада звярнулася да Генеральнага сакратара ААН з заклікам пасярэдніцтва ў спыненні вайны.

Nashaniva.com