Украіна не збіраецца вяртаць Беларускай чыгунцы грузавыя вагоны

Пра тое, што Украіна не верне Беларускай чыгунцы яе грузавыя вагоны, заявіў намеснік дырэктара дэпартамента камерцыйнай працы Украінскай чыгункі Валерый Ткачоў.

03.03.2022 / 21:58

Фота ілюстрацыйнае.

Паводле слоў чыноўніка, такое рашэнне прынята з улікам матэрыяльнага ўрону, нанесенага Расіяй (краінай-агрэсарам) і Беларуссю (яе саюзнікам), а галоўнае — з улікам «тысяч нявінных ахвяр, забітых захопнікамі». 

«Увесь рухомы састаў, грузы і іншае не будуць вяртацца краінам-акупантам!», — заявіў Ткачоў.

Па некаторых звестках, ва Украіне могуць знаходзіцца тысячы беларускіх грузавых вагонаў.

Украінскі бок прыняў сваё рашэнне, паколькі да яго пачалі звяртацца па пытанні вяртання грузавых вагонаў з Беларусі і нават з Расіі. 

Nashaniva.com