Беларусь і Расію пазбавілі права экспартаваць прадукцыю дрэваапрацоўкі

8 сакавіка 2022 года Міжнародная рада дырэктараў міжнароднай Лясной апякунскай рады прыняла рашэнне прыпыніць сертыфікацыю на экспарт прадукцыі дрэваапрацоўкі і лясной гаспадаркі Беларусі і Расіі.

08.03.2022 / 16:29

Рашэнне набывае моц 14 сакавіка. Падставай для яго прыняцця сталі ваенная агрэсія Расіі і Беларусі ў дачыненні да Украіны, а таксама рэпрэсіі ў дачыненні да работнікаў гэтай сферы ў Беларусі.

Пасля праведзенага аналізу было вырашана часова прыпыніць сертыфікацыю ў Беларусі. Гэтае рашэнне будзе мець эфект анулявання бягучай сертыфікацыі прадпрыемстваў без магчымасці набыцця новых сертыфікатаў, што прыпыняе экспарт прадукцыі лясной прамысловасці.

Nashaniva.com