Расія скінула звышмоцную бомбу на драматычны тэатр у Марыупалі, у падвалах якога хаваліся сотні людзей

Ацаніць маштабы катастрофы пакуль немагчыма: у горадзе працягваюцца абстрэлы жылых кварталаў, паведамляе Марыупальская гарадская рада.

16.03.2022 / 19:45

Вядома, што пасля бамбардавання зруйнавалася цэнтральная частка будынка, а абломкамі заваліла ўваход у бамбасховішча.

Фота Марыупальскага драмтэатра пасля бамбавання.

Марыупальскі драмтэатр у мірны час. Фота: Вікіпедыя.

Nashaniva.com