Мэра Мелітопаля Івана Фёдарава абмянялі на дзевяцярых расійскіх салдат тэрміновай службы

Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка кіраўніка Офіса прэзідэнта Дар’я Зарыўная ў эфіры ўкраінскага тэлебачання.

17.03.2022 / 01:04

Іван Фёдараў.

«Мэр Мелітопаля Іван Фёдараў быў вызвалены з расійскага палону… За яго Расія атрымала 9 сваіх палонных салдатаў 2002-2003 года нараджэння. Гэта фактычна дзеці. Салдаты тэрміновай службы, якіх, па словах Мінабароны Расіі, ва Украіне няма», — кажа яна.

Nashaniva.com