Visa і Mastercard спыняюць працу з беларускім «Cбербанком»

Аплатныя сістэмы Visa і Mastercard абмяжуюць працу з беларускім «Сбербанком» з 19 сакавіка 2022, з-за чаго іх карты, выпушчаныя банкам, перастануць працаваць за мяжой, паведамляе прэс-служба банка.

17.03.2022 / 19:02

Удакладняецца, што карты кліентаў працягнуць працаваць у Беларусі, па іх «можна будзе здзяйсняць усе аперацыі». Прэс-служба тлумачыць, што гэта магчыма дзякуючы таму, што на тэрыторыі Беларусі «ўсе плацяжы праходзяць праз Нацыянальны працэсінгавы цэнтр і незалежныя ад замежных плацежных сістэм».

За мяжой праца картаў Visa і Mastercard будзе абмежаваная, у сувязі з чым кліентам, якія знаходзяцца не ў Беларусі, рэкамендуюць зняць наяўныя і загадзя аплаціць буйныя выдаткі.

Nashaniva.com