Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці накіраваў амуніцыю тэрытарыяльнай абароне Кіева
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці арганізаваў спецыяльны збор на тэхнічную дапамогу для тэрытарыяльнай абароны Кіева і Кіеўскай вобласці.
22.03.2022 / 15:25
Ілюстрацыйнае фота AP
Ужо адпраўленыя 20 бронекамізэлек ахоўнага класу 4, два прыборы начнога бачання для ваеннага камісарыята Падольскага раёна горада Кіева, а таксама 10 бронекамізэлек і 2 прыборы начнога бачання для добраахвотнага фармавання Грабянкоўскай тэрытарыяльнай абароны Белацаркоўскага раёна Кіеўскай вобласці.
Раней BSSF накіраваў 5000 еўра для дапамогі тэрытарыяльнай абароне Галасееўскага раёна Кіева, а таксама гуманітарную дапамогу ў горад Мікалаеў.