У Беларусі — больш за 1100 палітвязняў

Сёння праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 10 чалавек.

22.03.2022 / 17:26

Гэта Валерый Ларчык, Раман Скапцоў, Мікалай Сасноўскі, Аляксандр Сафонаў, Віталь Маскалёў, Наталля Сцепанцова, Аляксандр Лобан, Віталь Марухленка, Андрэй Акушка, Дзмітрый Качаноўскі.

Такім чынам, колькасць людзей, афіцыйна прызнаных палітвязнямі, склала 1101.

Nashaniva.com