Крыніцы: Банкі падымаюць працэнты па старых валютных крэдытах адразу на 7%

Як стала вядома «Нашай Ніве», многія юрыдычныя асобы пачалі атрымліваць лісты з апавяшчэннем ад беларускіх банкаў аб тым, што на фоне росту кошту рэсурсаў для банкаў (праз дэфіцыт валюты), банкі вымушана падымаюць працэнтныя стаўкі па існых крэдытах. 

22.03.2022 / 20:52

Старыя стаўкі ў 5-7% падымаюць да 13-15%. 

Пакуль нельга сказаць, што павышаюцца працэнты ва ўсіх банках, але, як сцісла пракаментаў гэтую тэндэнцыю «Нашай Ніве» адзін з банкіраў: «Цудаў не бывае, пытанне часу».

Nashaniva.com