Джо Байдэн сустрэўся з міністрамі замежных спраў і абароны Украіны

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн сустрэўся ў Варшаве з кіраўніком МЗС Украіны Дзмітрыем Кулебай і міністрам абароны Аляксеем Рэзнікавым.

26.03.2022 / 15:41

 

Фота: AFP

Гэта першая сустрэча амерыканскага і ўкраінскага бакоў на такім узроўні з моманту ўварвання Расіі ва Украіну.

Таксама ў сустрэчы бралі ўдзел дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і кіраўнік Пентагона Лойд Осцін.

Байдэн прыбыў у Польшчу ў пятніцу. Як чакаецца, у суботу ён выступіць з прамовай.

Nashaniva.com