У Вярхоўную Раду Украіны ўнеслі законапраект аб забароне дзейнасці Маскоўскага патрыярхата на тэрыторыі Украіны

Законапраект прапануе забараніць «дзейнасць Маскоўскага патрыярхата — Рускай праваслаўнай царквы і рэлігійных арганізацый, якія з'яўляюцца часткай Рускай праваслаўнай царквы, у тым ліку Украінскай праваслаўнай царквы».

30.03.2022 / 09:55

Прадстаяцель УПЦ Маскоўскага патрыярхата мітрапаліт Ануфрый

Згодна з ім, уласнасць Маскоўскага патрыярхата нацыяналізуецца на працягу 48 гадзін.

Помнікі архітэктуры, якія знаходзяцца ў карыстанні Маскоўскага патрыярхата: Свята-Успенская Кіева-Пячэрская лаўра, Свята-Успенская Пачаеўская лаўра, Свята-Успенская Святагорская Лаўра, пераходзяць ва ўласнасць дзяржавы.

У манастыроў, парафій і семінарый Маскоўскага патрыярхата ёсць 14 дзён, каб змяніць сваё падпарадкаванне.

Nashaniva.com