Новасібірскі тэатр оперы і балета адмяніў выступ Ганны Нятрэбка з-за яе пазіцыі па вайне ва Украіне

Выступленне Ганны Нятрэбка ў Новасібірску было запланавана на 2 чэрвеня.

31.03.2022 / 22:28

«Учора артыстка зрабіла заяву з асуджэннем дзеянняў нашай дзяржавы. Пражыванне ў Еўропе і магчымасць выступаць на еўрапейскіх пляцоўках для яе аказалася важнейшым, чым лёс Радзімы.

Сёння не той час, калі можна паступіцца прынцыпамі дзеля больш камфортных умоў жыцця!» — заявілі ў тэатры.

Сама Нятрэбка ў сваім пасце казала, што мае намер аднавіць выступы ў канцы траўня, і спачатку не ў Расіі, а ў Еўропе.

Чытайце таксама:

Давераная асоба Пуціна і аматарка «Наваросіі» публічна адхрысцілася ад былога куміра дзеля кар'еры

Nashaniva.com