Мінздароўя: За суткі 940 выпадкаў кавіду, памерлі два чалавекі

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксавана 940 выпадкаў заражэння каранавірусам, а выпісаеныя 243 чалавекі. Учора паведамлялася пра 945 выпадкаў.

09.04.2022 / 14:38

Усяго, з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваныя 969 616 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 964 343.

За мінулыя суткі памерлі два чалавекі (за ўвесь час 6 872), выканана 10 999 тэстаў.

Nashaniva.com