Спускаюць на парашутах. Мэр Харкава заявіў, што расіяне прымянілі ў горадзе новы від снарадаў

Расійскія войскі працягваюць бамбардзіроўкі Харкава. У апошнія два дні, па словах мэра горада Ігара Церахава, было зафіксавана прымяненне імі новага віду снарадаў ‒ на парашутах.

09.04.2022 / 23:01

Снарады на парашутах. Фота: Суспільне Харків

‒ Два апошнія дні разам з мінамі, снарадамі і «градамі» Харкаў сутыкаецца з бамбардзіроўкай новымі відамі бомбаў. Расейскі агрэсар спускае іх на парашутах — сказаў мэр Харкава Ігар Церахаў. ‒ Прашу вас ні ў якім разе не набліжацца да такіх парашутаў і адразу ж паведамляць пра іх ратавальнікам.

Чытайце таксама:

Расія выкарыстоўвае касетныя боепрыпасы ва Украіне. Чаму яны такія небяспечныя

Фосфарныя бомбы: чаму яны настолькі небяспечныя?

Nashaniva.com