Беларусы на памятнай цырымоніі ў Бухенвальдзе былі пад нацыянальным сцягам

Сёння, 10 красавіка, адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных ушанаванню памяці вязняў канцлагераў Бухенвальд і Дора-Мітэльбаў ў Германіі. Афіцыйныя дэлегацыі Расіі і Беларусі арганізатары папрасілі не прыязджаць на мерапрыемства, але дэмакратычныя сілы былі прадстаўленыя.

10.04.2022 / 19:26

Замест прадстаўнікоў афіцыйнага Мінска ў якасці прадстаўніка Беларусі быў запрошаны кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

«Мы спынім нашу барацьбу толькі тады, калі апошні з вінаватых паўстане перад судом народаў», — фраза з клятвы, зачытанай Паўлам Латушкам на беларускай мове у памяць пра загінулых вязняў канцлагера.

Разам з прадстаўніком дэмакратычных сілаў Беларусі клятву зачыталі таксама прадстаўнікі Украіны і грамадзянскай супольнасці Расіі.

Акрамя таго, Павел Латушка ўсклаў вянок з бел-чырвона-белай стужкай да манумента. Вянок менавіта з такой беларускай сімволікай быў, як паведамляецца, ініцыятыўна замоўлены арганізатарамі мерапрыемства.

Таксама чырвона-зялёны дзяржаўны сцяг быў заменены на бел-чырвона-белы нацыянальны.

Nashaniva.com