Кампанія Nokia сыходзіць з Расіі

Фінскі вытворца тэлекамунікацыйнага абсталявання Nokia сыходзіць з расійскага рынку, паведамляецца на сайце кампаніі.

12.04.2022 / 10:19

«За апошнія тыдні мы прыпынілі пастаўкі, спынілі новы бізнэс і пераносім нашу абмежаваную навукова-даследчую дзейнасць за межы Расіі», — гаворыцца ў паведамленні.

Як заявіў Reuters кіраўнік кампаніі Пека Лундмарк, кампанія не бачыць «ніякіх магчымасцяў працягваць [бізнэс] у краіне ў такіх абставінах».

Nokia працягне аказваць падтрымку кліентам, пакуль працэс сыходу з рынку не будзе завершаны, дадаў Лундмарк. Ён не змог спрагназаваць, колькі часу гэта можа заняць.

Nashaniva.com